Міністр эканомікі Снапкоў: «У мяне мама жыве ў Літве. Штосьці танней там, штосьці ў Беларусі»
04.06.2014 / 11:52
Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў правёў «прамую лінію» ў рэдакцыі газеты «Рэспубліка».
— Мікалай Генадзевіч, можа, патлумачыце: беларусы часта ездзяць за пакупкамі ў суседнія краіны, чаму ў той жа Польшчы, Літве рэчы значна танней? Чаму цэны адрозніваюцца ў разы?
— У разы — гэта наўрад ці. У мяне мама жыве ў Літве.
Адзінае, на што кошты сур'ёзна адрозніваюцца там і ў Беларусі, дык гэта на паслугі ЖКГ. У Літве яны сапраўды ў разы даражэйшыя.
Я б не казаў, што ўсё астатняе адрозніваецца менавіта ў разы: гэта тычыцца і харчавання, і спажывецкіх тавараў. Ёсць тавары, якія танней у нас, ёсць тыя, якія даражэй. Напрыклад, тэлевізары. У Еўрасаюзе — адзіны рынак. Адпаведна, паміж краінамі няма ніякіх дадатковых абцяжаранняў у выглядзе мытных пошлін.
Але калі тавар з Еўропы едзе да нас, то пастаўшчык ўжо плаціць пошліну і ўвазны ПДВ. Гэта павышае цану тавару амаль на 40%.
Гэта я вам тлумачу логіку цэнаўтварэння на тыя тавары, якія каштуюць даражэй у нас. Але ёсць і тавары таннейшыя. Вы ж ведаеце, мы будуем свой Мытны саюз, мы самі вырабляем і атрымліваем прадукцыю з Расіі і Казахстана без мытаў.