Сустрэча Абамы і Парашэнкі: дапамога і заклік да падтрымкі

04.06.2014 / 13:25

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і абраны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правялі ў Варшаве першую двухбаковую сустрэчу.

Як паведамляе Associated Press, у ходзе перамоў абмяркоўваўся крызіс ва Украіне і шляхі яго ўрэгулявання, а таксама планы па зніжэнні энергазалежнасці Кіева ад Масквы.

Акрамя таго, Абама заклікаў сусветную супольнасць падтрымаць Парашэнку, у тым ліку шляхам дапамогі ў падрыхтоўцы ўкраінскіх сілавікоў і вайскоўцаў.

Пасля сустрэчы было абвешчана, што ЗША выдзеляць Украіне ваенную дапамогу коштам 23 млн даляраў: бронекамізэлькі, прыборы начнога бачання, а таксама дадатковае абсталяванне сувязі на 5 млн даляраў.