Абама: ЗША будуць абараняць Усходнюю Еўропу
04.06.2014 / 13:41
ЗША будуць абараняць і «ніколі не пакінуць» сваіх саюзнікаў па НАТО ва Усходняй Еўропе. Пра гэта ў ходзе свайго выступу ў Варшаве заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.
«Як у саюзнікаў, у нас ёсць святы абавязак — абараняць нашу тэрытарыяльную цэласнасць. І мы будзем гэта рабіць», — сказаў Абама.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Польшча, Эстонія, Латвія, Літва і Румыніі «ніколі не застануцца ў адзіноце».