У Слуцку цягнік пераехаў абедзве нагі сяржанту-кантрактніку, у якога чацвёра дзяцей

05.06.2014 / 00:04

Здарэнне адбылося ў ноч на 4 чэрвеня, піша слуцкая газета «Інфа-кур'ер». Вайсковая варта 56-й зенітнай ракетнай брыгады ахоўвала маёмасць у вагоне на чыгуначнай станцыі «Слуцк».

40-гадовы сяржант адышоў ад ахоўванага аб'екта і палез пад вагонамі. Акурат у гэты момант цягнік крануўся з месца. Па словах случчакоў, якія жывуць у раёне чыгуначнага вакзала, мужчына стаў гучна клікаць на дапамогу, а сабакі ў наваколлі ўсчалі дзікі брэх.

У рэанімацыйным аддзяленні Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы кажуць, што лекары спрабуюць выратаваць абедзве нагі пацярпелага.