У Мінску спецназ затрымаў юнага наркадылера на браніраваным «Мэрсэдэсе»

дапоўнена

05.06.2014 / 09:36

Відавочцы затрымання паспяшаліся паведаміць, што ў раёне плошчы Бангалор у Мінску адбылося забойства.

фота Уладзіміра Чудзянцова, by24.org

«Стаіць Mercedes у крайняй паласе, прабіты кулямі, побач з ім труп. Шмат міліцыянтаў і нейкіх людзей, збіраюць нешта з зямлі, да машыны нікога не падпускаюць», — напісаў на гарачую лінію партала Тut.by Мікалай.

«Падчас спецыяльнай міліцэйскай аперацыі, праведзенай аператыўнікамі па наркагандлю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС сумесна з байцамі спецпадраздзялення «Алмаз», уначы на плошчы Бангалор па падазрэнні ў незаконным звароце наркотыкаў затрыманыя пяцёра маладых людзей», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Асноўны наркадылер, 1997 года нараджэння, ехаў на «Мэрсэдэсе». Машыну заблакавалі міліцыянты на плошчы. Спецінструментам у аўто было ўскрыта браніраванае шкло. А кіроўца і пасажыры (1994-1997 г. н.) былі затрыманы падчас здзелкі. У выніку ў іх было канфіскавана больш за 20 грамаў наркатычнхы сродкаў.

Падчас аперацыі ніхто не пацярпеў і ні аб якім забойстве гаворкі не ідзе.