“Беларусьфільм” навучыць здымаць кіно

Студыя набірае слухачоў на курсы для падрыхтоўкі працаўнікоў у здымачныя групы.

12.11.2007 / 20:04

Як паведамляе сайт “Беларусьфільму”, з 9 па 26 лістапада 2007 года кінастудыя набірае слухачоў на курсы для падрыхтоўкі працаўнікоў у здымачныя групы (адміністрацыйная група, рэжысэрская група, апэратарская група, асыстэнты мастака па гарнітурах).

Заняткі будуць праводзіцца з 3 сьнежня 2007 года па 31 студзеня 2008 года два разу на тыдзень з 18.00 да 21.00 у будынку кінастудыі бясплатна.

Зьвяртацца на кінастудыю: станцыя мэтро м. «Маскоўская», праспэкт Незалежнасьці (Скарыны) 98, пакой 1.

Пры сабе трэба мець мець пашпарт, дакумэнт аб адукацыі.

Тэл. для даведак: 263-60-48 з 15 да 17 гадзін.