У Слоніме на будоўлі загінуў малады рабочы

06.06.2014 / 13:34

Жыхар Слоніма, рабочы СПМК-164 1984 года нараджэння, загінуў пры правядзенні рамонтна-мантажных работ на кладцы водаправодных труб. Маладога чалавека ўдарыла электратокам.

Трагічнае здарэнне адбылося 5 чэрвеня ў мікрараёне Паўднёвы Захад Слоніма, у раёне вуліцы Ф. Скарыны.

Як паведамілі ў пракуратуры, па факце смерці рабочага праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.

У загінулага засталіся жонка і двое дзяцей.