Расія і Украіна зноў не дамовіліся: іх чакае шосты раўнд перамоваў
10.06.2014 / 07:21
Расія, Украіна і ЕС на газавых перамовах у Брусэлі зноў не дасягнулі дамоўленасці, паведаміў еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер. Шосты раўнд кансультацый, паводле яго слоў, можа адбыцца ў аўторак ці сераду.
Reuters.com
«Нашы ўкраінскія і расійскія партнёры павінны паразмаўляць са сваімі ўрадамі і паведаміць пра сваё жаданне працягнуць перамовы, магчыма заўтра а 09:00 вечара або ў сераду а 9—й раніцы», — сказаў Этынгер.
Перад пачаткам перамоў кіраўнік ўкраінскага Мінэнерга Юрый Продан заявіў журналістам, што Кіеў па-ранейшаму гатовы гасіць запазычанасць за пастаўлены расійскі газ толькі пасля ўзгаднення цаны.
Прадстаўнікі Расіі трымаюцца іншай пазіцыі. Яны гатовыя пачаць абмеркаванне магчымых зніжак на газ для Украіны і адмены пераходу на перадаплату толькі ў тым выпадку, калі Кіеў пацвердзіць намер гасіць пазыку.
Гаворка ідзе аб пагашэнні запазычанасці за лістапад-снежань у 1,45 мільярда даляраў і ўзгадненні графіка аплаты газу, пастаўленага ў красавіку-маі, на агульную суму 3 мільярды даляраў.
2 чэрвень Кіеў пералічыў «Газпрому» $786 млн, закрыўшы разлік за пастаўкі ў 1-м квартале 2014 года.
Як заяўляў раней Юрый Продан, Кіеў лічыць справядлівай цану на газ у 268,5 даляра за тысячу кубаметраў і гатовы аператыўна пагасіць доўг, разлічаны па гэтай цане.
Раней бакі дамовіліся не звяртацца ў суд і не перарываць паставак газу да наступнага раўнду трохбаковых кансультацый.
Украіна не жадае прызнаваць заяўленую Расіяй суму доўгу за газ - больш за 5 млрд даляраў да цяперашняга часу, - бо лічыць «палітычнай» цану, пастаўленую Расіяй пасля перамогі Майдану.
Патрабаванавя Масквой ад Украіны цана у 485,5 даляра за тысячу кубаметраў - самая высокая на расійскі газ сярод усіх яго пакупнікоў.
Пры гэтым Кіеў, па словах Продана, не згодны не толькі з коштам у 485,5 даляра за тыс. кубаметраў, але і з коштам у 380 даляраў, па якой Украіна атрымлівала газ да студзеня 2014 года.