Барак Абама схадзіў з Белага Дома ў Starbucks па гарбату ВІДЭА

10.06.2014 / 07:35

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выйшаў з варот Белага дома і адправіўся пешшу ў найбліжэйшую кавярню Starbucks, каб купіць шклянку гарбаты, піша газета The Washington Post.

Як адзначаецца, разам з Абамам у кавярню адправіўся і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Дэніс Макдонаў.

На відэароліку відаць, як Абама па дарозе з кафэ вітаўся за руку з мінакамі і абменьваўся з імі прывітаннямі. Прэзідэнта суправаджала ўзброеная ахова.