Аўтар Gangnam Style напісаў новы хіт — песню пра пахмелле ВІДЭА

Кампазіцыя карэйца PSY так і называецца — Hangover (Пахмелле).

10.06.2014 / 09:20

PSY запісаў яе разам з амерыканскім рэперам Snoop Dogg. За два дні на YouTube відэа набрала 19 мільёнаў праглядаў.

Папярэдні хіт карэйскага спевака, песня Gangnam Style, пабіла рэкорды YouTube са сваімі 2 мільярдамі праглядаў.