Аўстралія і Новая Зеландыя абурыліся жаданнем Японіі паляваць на кітоў
10.06.2014 / 09:49
Аўстралія і Новая Зеландыя раскрытыкавалі жаданне японскіх уладаў аднавіць штогадовае паляванне на кітоў у Антарктыдзе.
Міністр замежных спраў Новай Зеландыі Мюрэй Маккалі заявіў, што заявы японскага прэм'ер-міністра Сіндзо Абэ няўдалыя. Маккалі і міністр навакольнага асяроддзя Аўстраліі Грэг Хант заклікалі Японію выконваць міжнародныя пастановы па гэтым пытанні.
У сакавіку міжнародны суд ААН пастанавіў, што Японія павінна адклікаць дазвол на паляванне ў Антарктыдзе. Суд пастанавіў, што японская кітабойная праграма не мае перад сабой навуковых мэтаў, як гэта сцвярджаў японскі бок.
Японія заявіла, што перагледзіць гэтую праграму.