Бензін у Беларусі падаражае на 5-10%
10.06.2014 / 10:27
Рашэнне аб павышэнні цэнаў на аўтамабільнае паліва абмяркоўваецца ва ўрадзе, паведамляе газета «Белорусы и рынок«.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час цэны на аўтамабільнае паліва могуць павялічыцца як мінімум на 5%. Аднак паралельна абмяркоўваецца пытанне аб павышэнні акцызнага падатку на аўтамабільнае паліва.
Калі такое рашэнне будзе прынята, то цэннікі на АЗС могуць змяніцца больш адчувальна - у межах 10%.
Апошні раз цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі былі павышаны 28 снежня 2013 у сярэднім на 2%. А ў 2013 г. канцэрн «Белнафтахім» 5 разоў павышаў цэны на аўтамабільнае паліва.