ЗША паслалі на вучэнні ў Еўропу нябачныя для расійскіх радараў бамбавікі В-2
10.06.2014 / 11:09
ВПС ЗША адправілі два цяжкія бамбардзіроўшчыкі B-2 на брытанскую авіябазу для ўдзелу ў вучэннях разам з саюзнікамі ў НАТО.
Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
Па словах прадстаўніка абароннага ведамства ЗША Стыва Уорэна, вучэнні з выкарыстаннем гэтых бамбардзіроўшчыкаў дапамогуць экіпажу адтачыць навыкі і наладзіць узаемадзеянне паміж членамі паветранай каманды.
«Гэта, без сумневу, з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем жалезнай прыхільнасці ЗША выканання сваіх абавязацельстваў перад НАТО», — падкрэсліў прадстаўнік Пентагона.
Уорэн удакладніў, што бамбардзіроўшчыкі прыбылі на авіябазу ў Фэйрфордзе ў брытанскім графстве Глостэршыр напярэдадні. На гэтую ж авіябазу 4 чэрвеня былі дастаўлены тры амерыканскія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-52.