У Тайландзе 67-гадовы расіянін выскачыў з 21-га паверха

10.06.2014 / 10:51

У Тайландзе пакончыў з сабой 67-гадовы грамадзянін Расіі. Пра гэта паведамляе Pattaya People.

Інцыдэнт адбыўся 8 чэрвеня ў Патайе. Расеец выскачыў з акна 21-га паверха прама на Jomtien Beach Road.

Паводле выдання, мужчына пакутаваў ад хваробы Альцгеймера.

Адзначаецца, што пасольства Расіі паведамлена аб інцыдэнце.