Сілы АТА адбілі атаку тэрарыстаў у Луганску
10.06.2014 / 11:09
Баевікі абстралялі блокпасты сілавікоў пад Славянскам і аэрадром у Луганску. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў афіцыйны прадстаўнік антытэрарыстычнай аперацыі з месца падзей Уладзіслаў Селязнёў.
«Паблізу горада Славянск баевікі не спыняюць спробаў вырвацца з акружэння. Так, у выніку чарговага абстрэлу пазіцый удзельнікаў АТА са стралковай зброі і гранатамётаў, 2 ўкраінскія вайскоўцы параненыя», — напісаў Селязнёў.
Акрамя таго, на іншым блокпасце сілавікі не дапусцілі прарыў групы баевікоў (каля 10 чалавек) з акружэння.
«У Луганску баевікі абстралялі аэрадром. Прыбыўшы на 8 грузавіках з усталяванымі на іх мінамётамі і буйнакалібернымі кулямётамі баевікі пачалі абстрэл пазіцый украінскіх ваеннаслужачых», — распавёў Селязнёў.
Паводле яго слоў, сілавікі без стратаў адбілі напад баевікоў.