У Беларусі з'явіцца завод па вытворчасці белай бляхі

10.06.2014 / 11:32

У Мёрскім раёне Віцебскай вобласці будзе пабудаваны завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі, вынікае з указа № 271 ад 9 чэрвеня. Дадзены інвестпраект уключаны ў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця РБ на 2011—2015 гады.

Рэалізацыя праекту «дазволіць павысіць экспартны патэнцыял і зменшыць залежнасць краіны ад імпартных паставак металапрадукцыі дадзенага асартыменту, стварыць каля 600 новых працоўных месцаў», гаворыцца ў афіцыйным каментары да дакумента.