Кропак з бочкавым квасам у Мінску паменела ў два разы, а можа зусім знікнуць

10.06.2014 / 11:32

Гандлёвых кропак з бочкавым квасам у Мінску ў гэтым годзе адкрыта амаль удвая менш, чым у 2013-м.

Квас у бочках у сталіцы рэалізуецца на 69 гандлёвых кропках, тады як у мінулым годзе яго можна было купіць у 125 месцах. Цяпер ён выключна прывазны. Напрыклад, «Лідскі».

У папярэднія гады амаль увесь бочкавы квас, які прадаваўся ў сталіцы, вырабляўся ў ААТ «Крыніца». У гэтым сезоне тут адмовіліся ад выпуску пеннага напою ў разліў, абгрунтоўваючы рашэнне падзеннем попыту. Цяпер на «Крыніцы» разліваюць квас толькі ў ПЭТ-бутэлькі і кегі.

Памяншэнне колькасці гандлёвых кропак з бочкавым квасам спецыялісты тлумачаць таксама зніжэннем спажывецкага попыту

і лічаць, што напой менавіта ў бочках з часам зусім страціць сваю прывабнасць і не будзе прадавацца на вуліцах горада.