Трагедыя алімпійскай чэмпіёнкі Ван Дайкен: разбілася на квадрацыкле і зламала хрыбет
10.06.2014 / 11:47
Шасціразовая алімпійская чэмпіёнка, амерыканка Эмі Ван Дайкен была шпіталізавана ў рэанімацыю ў горадзе Скотсдэйл у Арызоне, пасля таго як трапіла ў ДТЗ на квадрацыкле.
Ван Дайкен зламала хрыбет і трапіла ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Яна паралізаваная
Аварыя адбылася ў пятніцу, калі Ван Дайкен ехала на квадрацыкле ля рэстарана. Яна была без шлема і, перш чым упасці, праляцела 2,5 метра. Па словах відавочцаў, у плыўчыхі былі сур'ёзныя праблемы з дыханнем. На месца здарэння вылецеў верталёт, які забраў яе ў бальніцу.
Ван Дайкен знаходзіцца ў рэанімацыі, не адчувае ног, яна ў крытычным стане. але ёсць прыкметы паляпшэння.
41-гадовая Ван Дайкен пачала займацца плаваннем у дзяцінстве, каб змагацца з прыступамі астмы. Яна заваявала чатыры залатыя ўзнагароды на Гульнях у Атланце ў 1996-м і дзве — у Сіднэі ў 2000 г. У 2008-м была ўключана ў Залу славы Алімпійскага камітэта ЗША.