Памежныя пераходы на ўсходзе Луганскай вобласці перайшлі пад кантроль баевікоў
10.06.2014 / 12:35
У пункце пропуску «Даўжанскі» Луганскай вобласці, часова закрытым рашэннем украінскага ўрада, баевікі зладзілі свой блокпост.
Пра гэта паведамляе тэлеканал «112 Украіна».
«Рашэнне аб пропуску мяжы прымаюць прадстаўнікі мясцовай міліцыі, якая перайшла на бок баевікоў», — адзначае выданне.
У людзей, якія перасякаюць мяжу, казакі правяраюць дакументы і груз.
Па словах «кіраўніка» КПП Юрыя, пасажырапаток на гэтым участку даволі вялікі.
Кіеў дэ-факта прызнаў прызнаў, што не можа кантраляваць участак мяжы на ўсходзе Луганскай вобласці, калі закрыў там памежныя пераходы. Пагранічнікі аказаліся ў глыбокім тыле баевікоў і ў цэнтральнага ўрада не было магчымасці пасылаць ім падмацаванні.
Кантроль над мяжой з Расіяй дае баевікам магчымасць атрымліваць з усходу неабмежаваную колькасць узбраенняў, у тым ліку зенітных. Гэта моцна аслабляе пазіцыю Кіева на перамовах па стабілізацыі сітуацыі ў Данбасе.