Лукашэнка: Што робяць нашыя банкі, каб палепшыць жыццё сялян?
10.06.2014 / 12:42
Аляксандр Лукашэнка патрабуе знайсці залатую сярэдзіну ў аграрнай палітыцы.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб праектах указаў па ўдасканаленні аграрнай палітыкі.
Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу, што з прыняццем нормаў па рэструктурызацыі крэдыторскай запазычанасці сельгасарганізацый дадатковая нагрузка можа легчы на банкаўскую сістэму.
«Падкрэсліваю, ніякай гаворкі аб спісанні быць не можа, як тут некаторыя хацелі, а рэструктурызацыя на адносна невялікі разумны перыяд. І то ў гэты перыяд па крэдытах трэба будзе плаціць. У якіх аб'ёмах — трэба вызначыцца. Каб не думалі, што адтэрмінавалі, а потым спішам — не, — заявіў Лукашэнка. Ён пацікавіўся ў прысутных, ці не будзе тым самым парушаная ўстойлівасць банкаў, якія працуюць з аграпрамысловым комплексам.
«З іншага боку, ці ўсё робяць нашы банкі, каб палепшыць жыццё сялян?» — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да Надзеі Ермаковай.