У Славянску ад асколачных раненняў загінулі двое дзяцей

10.06.2014 / 12:51

Хлопчык і дзяўчынка загінулі ў Славянску (Данецкая вобласць), як мяркуецца, ад асколачных раненняў, паведаміў начальнік прэс-службы Данецкай аблдзяржадміністрацыі Ілля Суздалеў.

«Загінулі двое дзяцей — гэта хлопчык і дзяўчынка, 12 і 6 гадоў. Паводле папярэдніх звестак судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ў выніку асколачных раненняў», - сказаў ён у тэлефонным уключэнні ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» ў аўторак.

Суздалеў не ўдакладніў, пры якіх канкрэтна абставінах загінулі дзеці, таксама няма інфармацыі, дзе менавіта яны знаходзіліся ў момант ранення.

Раней ў дэпартаменце аховы здароўя Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі паведамілі, што ў выніку баявых дзеянняў у Славянску 8 чэрвеня загінуў непаўнагадовы, папярэдняя прычына гібелі дзіцяці — асколачнае раненне. Гэта была першая смерць непаўналетняга з пачатку баявых дзеянняў у Славянску.