Амерыканскі каскадзёр абляцеў з рэактыўным ранцам вакол хмарачоса

10.06.2014 / 14:07

Амерыканскі каскадзёр Нік Макомбер здзейсніў 30-секундны палёт з рэактыўным ранцам за спіной вакол шпіля 45-павярховага хмарачоса ў цэнтры Дэнвера.

Гэты незвычайны палёт быў здзейснены ў партнёрстве з тэлеканалам Smithsonian Channel, шіто здымае аднагадзінны дакументальны фільм, які даследуе мінулае, сучаснасць і будучыню рэактыўных ранцаў на сушы, у паветры і вадзе.

Даследуючы кожны тып ракетнага ранца, яны разглядаюць усе аспекты: як і кім ён быў вынайдзены, тэхнічныя перашкоды, практычнае выкарыстанне і рэальны кошт для канчатковых карыстальнікаў.