Шкілет дзіцяці знойдзены ў маскоўскім парку імя Горкага

10.06.2014 / 14:15

У цэнтры Масквы на тэрыторыі парку імя Горкага былі знойдзеныя парэшткі 6-гадовага дзіцяці.

Шкілет знайшлі будаўнікі падчас земляных работ у парку. Астанкі дзіцяці, па папярэдняй інфармацыі 6-гадовай дзяўчынкі, знаходзіліся ў зямлі на глыбіні 1 м.

Цяпер на месцы інцыдэнту працуюць крыміналісты. Трэба будзе высветліць асобу дзіцяці і прычыны смерці. Незразумелым застаецца і той факт, што труп дзіцяці быў закапаны ў вядомым гарадскім парку.