Лукашэнка параўнаў сябе з Меркель

10.06.2014 / 14:35

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што палітыка і пазіцыя Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі ў апошні час мяняецца. Такое меркаванне ён выказаў 9 чэрвеня ў інтэрв'ю сербская СМІ.

«Яны зразумелі, што лепш мець больш-менш стабільную Украіну і Беларусь, чым вось такая вайна. Бо не бывае чужых канфліктаў, калі гэта Еўропа, украінскіх канфліктаў. Дзе гарантыя, што гэты канфлікт не перакінецца на суседнюю дзяржаву, на Польшчу, на Германію, на нашы славянскія, тут, побач размешчаныя дзяржавы? Гарантыі няма», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі хочаш жыць спакойна — не ствараць праблем сваім суседзям і не распальвай там пажар. Еўропа, напэўна, працверазела і гэта пачынае разумець», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Прынамсі, са мной ужо вітаюцца і размаўляюць. Гэта таксама вялікі прагрэс. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: я гатовы з любым размаўляць у інтарэсах беларускага народа. Я за гэтую тэрыторыю адказваю так жа, як Меркель за Нямеччыну або Камароўскі і Туск за Польшчу», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.