Лукашэнка растлумачыў прычыны Майдану ва Украіне: кепская эканоміка, цана на газ, боўтанні з ЕС
10.06.2014 / 14:48
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што падзеі ва Украіне спарадзілі ўнутраныя прычыны, якія адбываліся ў гэтай краіне.
president.gov.by
Такую думку ён выказаў напярэдадні ў інтэрв'ю сербскім СМІ.
«Гэты канфлікт каранямі сыходзіць у эканоміку. Ва Украіне, акрамя асобных прадпрыемстваў, эканоміка была ў кепскім стане, у вельмі цяжкім стане.
Канфлікт з Расіяй да гэтых падзей прывёў да таго, што Украіна вымушана была купляць у Расіі газ па высокіх цэнах.
І ўкраінская эканоміка, і насельніцтва не змаглі вытрымаць такой цаны на прыродны газ, нафту і іншыя рэсурсы. Можа быць, і змаглі б, калі б там яшчэ не было такога ўзроўню карупцыі», - мяркуе кіраўнік беларускай дзяржавы.
«Таму развал эканомікі і высокай ступені карупцыя спарадзілі нестабільнасць у грамадстве. Людзі не маглі мірыцца з такім становішчам, калі працы ў асноўным няма, есці няма чаго, карупцыя зашкальвае, і тут яшчэ ў палітыцы пачаліся боўтанні:
тое заключаем пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, то потым не заключаем, то паварочваемся да Расіі, то ад Расіі. Поўнае бязмежжа… І, вядома, гэтым скарысталіся пэўныя сілы. А ва Украіне апазіцыйныя сілы былі вельмі магутнымі, і гэтым апазіцыйным сілам далі нагоду», — працягнуў ён.
«І вельмі важны фактар —умяшанне з боку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
- І вось разгарэўся гэты канфлікт. Далей замест таго, каб патушыць-пагасіць гэты «пажар», ён распаўсюдзіўся практычна на ўсю Украіну: нестабільна і дрэнна на захадзе, але гэта яшчэ больш-менш, а на ўсходзе ідзе вайна,
на паўднёвым усходзе, страцілі частку тэрыторыі — Крым. Вось да чаго гэта всe прывяло».
«Гэта перш за ўсё ўнутраныя прычыны, а потым ужо ўмяшанне звонку», - падкрэсліў Лукашэнка.
«Гэтыя гіганцкія ўтварэнні, накшталт Еўрапейскага саюза, Расіі, Амерыкі, Кітая, дамінуюць у свеце, і, зразумела, яны свае інтарэсы рэалізуюць рознымі метадамі, у тым ліку за кошт сярэдніх, малых, слабых дзяржаў.
І мы, і Сербія, і тая ж Украіна не гіганцкія дзяржавы, мы, вядома, знаходзімся ў зоне іх інтарэсаў, як яны часта гавораць. На што я кажу: мужыкі, вы супакойцеся, недзе ж і нашы павінны быць інтарэсы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што Беларусь праводзіць гібкую, акуратную палітыку, «ведаючы, што калі мы будзем няправільна выбудоўваць нашу палітыку, калі мы недзе прамахнёмся, памылімся, гэтым скарыстаюцца гэтыя гіганты».