Лукашэнка: Ды немцы Францыю за адны суткі прайшлі, які там Супраціў быў?
10.06.2014 / 15:08
Аляксандр Лукашэнка лічыць недарэчнай рэвізію вынікаў Другой сусветнай вайны. Такое меркаванне ён выказаў напярэдадні ў інтэрв'ю сербскім СМІ.
«Зусім нядаўна прайшло святкаванне высадкі саюзніцкіх войскаў у Нармандыі, 70-гадовы юбілей. Але гэта ўжо з такім апломбам і з такой помпай прайшло, так ужо сродкі масавай інфармацыі асвятлялі, што як быццам гэтая падзея была галоўнай у гады Другой сусветнай вайны, — адзначыў ён. — Я не хачу пакрыўдзіць ні англічанаў, ні французаў.
Але я назіраў гэтыя святкаванні ў Нармандыі, так гэта ўжо падавалася, як быццам французы ваявалі ўсё жыццё!
Так немцы Францыю прайшлі за адны суткі! За адны суткі! Які там рух супраціву быў? Гэта не параўнаць з тым рухам супраціву, які быў нават у Беларусі, — партызанскі рух, падпольны рух. І загінулі дзесьці каля 500 тыс. партызан і падпольшчыкаў толькі ў Беларусі. Аб гэтым сёння спрабуюць замоўчваць, замоўчваць гэта … Ці не атрымаецца! Мы пастаянна ўсім свеце пра гэта будзем нагадваць. Што мы і робім у Беларусі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Непрадузятыя людзі разумеюць, што, калі б не было перамогі на савецка-германскім фронце Савецкай арміі, Чырвонай Арміі, мы б былі афарбаваныя да гэтага часу ў карычневы колер», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што Савецкі Саюз страціў амаль 30 млн жыццяў, у Беларусі загінуў кожны трэці жыхар.
«Так і Гітлер, і фашысты самі лічылі, што, калі заваююць Савецкі Саюз, усё астатняе проста урачыстым маршам пройдуць», - заўважыў Лукашэнка.
«Таму рэвізія тут недарэчная. І сваю перамогу мы нікому не аддамо. Наша перамога - гэта і ваша перамога. Бо, напэўна, пасля савецкіх войскаў рух супраціву быў самым магутным у Югаславіі», - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.