Ратавальнікі ў Мінску ліквідавалі наступствы разліцця ртуці

10.06.2014 / 15:10

Ратавальнікі ў Мінску ліквідавалі наступствы разліцця ртуці, паведамілі ў прэс-службе МНС. 

9 чэрвеня ў 11.04 на тэлефон 101 ад начальніка аддзела па абслугоўванні будынкаў і збудаванняў ААТ «Белліктэхніка» паступіла паведамленне аб выяўленні і разліве ртуці на першым паверсе вытворчага будынка ў завулку Бехцерава. 

Ратавальнікамі было ўстаноўлена, што пры правядзенні зварачных работ па замене труб водазабеспячэння зваршчыкам арганізацыі — падрадчыка пад лесвічным маршам у цэлафанавым пакеце была знойдзена шкляная ёмістасць са 150 грамамі ртуці. Пры аглядзе ёмістасці ртуць разлілася на плошчы 0,2 кв. метра. 

Ратавальнікі-пажарныя правялі дэмеркурызацыю. Былі сабраны 3 грамы небяспечнага металу. Пасля праветрывання памяшкання і замеру гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пары ртуці не перавысіла норму.