Рух на ўчастку МКАД 14 чэрвеня будзе абмежаваны

13.06.2014 / 16:29

Рух на ўчастку Мінскай кальцавой аўтадарогі 14 чэрвеня будзе абмежаваны, паведамілі ў ДАІ горада Мінска.

З 8.00 да 8.40 абмяжуюць рух транспарту па знешнім кальцы МКАД (з'езд на вуліцу Громава) з боку Мянькоўскага тракту ў напрамку вуліцы Громава. Будзе праводзіцца следчы эксперымент.

Для выключэння затораў сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут руху з улікам прадастаўленай інфармацыі.