Кот-д'Івуар перамог Японію 2:1

15.06.2014 / 09:25

Японцы адкрылі лік (Хонда на 16-й хвіліне), але футбалісты з краіны сланоў адыграліся ў другім тайме (Боні на 64-й і Жэрвіньё на 66-й).

Матч быў не самы відовішчны.

У нядзелю гуляюць: Швейцарыя — Эквадор (19:00), Францыя — Гандурас (22:00), Аргенціна — Боснія (01:00).