Беларуская школьніца стварыла ва Ўкраіне дзіцячую банду

Чацьвёра школьніц цэлы год кралі грошы з хат ва ўкраінскай вёсцы Гута на Валыні.

14.11.2007 / 13:31

Чацьвёра школьніц цэлы год кралі грошы з хат ва ўкраінскай вёсцы Гута на Валыні.

12-гадовая Марына прыяжджала ва ўкраінскую вёску Гута на лета. Тут яна пазнаёмілася з 10‑гадовай Аляксандрай і 14‑гадовымі Людмілай і Ганнай. Беларуска намовіла дзяўчынак абкрадаць суседзкія хаты.

У адной жыхаркі скралі 1 тысячу грыўняў (каля 430 тысяч рублёў) і тры ваўчары на папаўненьне рахунку сотавага апэратара. Ваўчарамі дзяўчынкі заплацілі за свае мабільныя размовы, і міліцыянты лёгка іх вылічылі.

У вёсцы даўно гаварылі, што зьнікаюць грошы, то 100 грыўняў, то пару дзясятак.

Марына стаіць дома ў Маларыце на ўліку ў міліцыі за крадзеж. Гадуюць яе прыёмныя бацькі.

Паводле: «Газета по-українськи»