У Мінску прайшоў бясплатны кірмаш

Пяты freemarket прайшоў у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» у Мінску ў гэту нядзелю. Гасцям прапанавалі бясплатныя рэчы і паслугі, кінапаказ, прэзентацыю ініцыятыў, дыскусіі і канцэрт.

16.06.2014 / 13:51

Сярод паслуг бясплатны пірсінг

На малюнкі хной запісалася больш за 40 чалавек, майстар малявала без перапынкаў.

Бесплатныя татуіроўкі

«Цэх» цалкам быў забіты народам.

Акрамя бясплатных рэчаў і паслуг праходзіў кінапаказ, прэзентацыя ініцыятыў, дыскусія і канцэрт.

Бясплатная фрызура была самай папулярнай паслугай.

Моладзевыя суполкі «Ежа замест бомб», «Гараж 38», «Fialta», «Stuffmates» распавядаюць пра сваю дзейнасць.

Дармовая фотасесія

Freemarket прапагандуе неспажывецкі лад жыцця і думкі, рацыянальнае спажыванне, тэмы экалогіі і роўнасці.

«Самае складанае — знайсці памяшканне, бо ўсе патрабуюць грошы», — кажа арганізатар Ксюша.

На кірмаш прыйшла вялікая колькасць людзей.

Ірына Арахоўская