Дачка Бруса Уіліса выклала ў інтэрнэт фота таты ў сукенцы і бігудзі
17.06.2014 / 17:39
«Крэпкі арэшак» Брус Уіліс калісьці апранаў «бабуліну» сукенку, каралі і рыжы парык.
Старое фота папы ў вобразе трансвестыта паказала інтэрнэт-карыстальнікам жартаўніца Скаўт.
Гэтую прыгажосць можна ўбачыць у яе Twitter.
«Стваральнік пяці дачок», — падпісала фотаздымак дачка Уіліса і Мур.
На другім фота, якое дзяўчына выклала з нагоды Дня бацькі, Брус ляжыць у ванне — голы па пояс, затое ў шапачцы, шкарпэтках і чаравіках.
Нагадаем, у канцы мая Скаўт Уіліс пахвалілася фотаздымкамі, на якіх яна разгульвае па Нью-Ёрку з аголенымі грудзямі. Такім чынам дзяўчына выказала пратэст супраць цэнзуры ў Instagram.