У Барысаве мужчыну закалолі відэльцам

23.06.2014 / 14:52

Забойства адбылося ў доме 12 на вул. Пушкіна. Двое сяброў распівалі таннае віно, узнікла сварка.

Гаспадар схапіў відэлец і нанёс ім удары госцю. З шматлікімі раненнямі барысаўца даставілі ў раённую бальніцу. Выратаваць яго дактарам не ўдалося.

Асоба падазраванага ў забойстве чалавека высветлена. Вядуцца яго пошукі.