Казачная каманда Коста-Рыкі па пенальці абыграла Грэцыю — 5:3

30.06.2014 / 01:56

Вырашальны пенальці ў грэкаў не забіў аднаклубнік Аляксандра Глеба Тэафаніс Гекас, а герой матча, галкіпер Коста-Рыкі Кейлар Навас зрабіў некалькі сэйваў.

facebook.com/fifa.com

Асноўны час і дадатковы час скончыўся з лікам 1:1 (Руіс, 52 — Папастатопулас, 90+1).

У панядзелак на ЧС пройдуць два еўрапейска-афрыканскія матчы: Францыя — Нігерыя (19:00) і Германія — Алжыр (23:00).

Вядомыя таксама дзве пары чвэрцьфіналістаў: Бразілія — Калумбія (4 ліпеня), Галандыя — Коста-Рыка (5 ліпеня).