Батальён «Азоў» затрымаў саратніка Гіркіна-Стралкова, які хваліўся катаваннямі палонных украінцаў

30.06.2014 / 09:24

Спецбатальёна «Азоў» затрымаў сотніка так званага Бярдзянскага прарасійскага «казацтва» Ігара Гуськова. 

Пра гэта Gazeta.ua паведаміў намеснік камбата «Азоў» Ігар Масійчук.

Ён адзначыў, што 29 чэрвеня ў выніку спецаперацыі байцамі спецбатальёна «Азоў» быў затрыманы і арыштаваны сотнік Бярдзянскага прарасійскага «казацтва» Гуськоў.

«Гэты мярзотнік з'яўляецца блізкім паплечнікам Гіркіна-Стралкова і нават падчас допыту хваліцца тым, што забіваў нашых ваенных, катаваў палонных украінцаў, калі ваяваў у так званым «апалчэнні» Cлавянска», — падкрэсліў Масійчук.