Рух па праспекце Машэрава сёння будзе абмежаваны, і заўтра, і паслязаўтра
30.06.2014 / 09:29
Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння будзе абмежаваны на час правядзення трэніроўкі тэатралізаванага шэсця «Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці», якое пройдзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня.
Фота Радыё Свабода
Так, з 10.00 да 14.00 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку наземнага грамадскага транспарту, на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.
Аналагічныя абмежаванні будуць уводзіцца 1 і 2 ліпеня.
Гэтымі днямі на праспекце Машэрава з 19.00 да 23.00 таксама пройдуць трэніроўкі тэатралізаванага шэсця.