Журналістаў «Грамадскага ТБ» вызвалілі

02.07.2014 / 20:45

Баевікі адпусцілі супрацоўнікаў украінскага «Грамадскага ТБ» журналістку Анастасію Станко і аператара Іллю Безкаравайнага.

Звальненне журналістаў паказаў у прамым эфіры расійскі тэлеканал «LifeNews».

«Не білі і не катавалі, а толькі пагражалі», - распавяла Станко па тэлефоне тэлеканалу «Грамадскае ТБ».

Раней лідар самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў заявіў, што вырашыў вызваліць узятых у палон журналістаў пасля звароту трох расійскіх тэлеканалаў.