Петра Квітава выйграла Уімблдон

05.07.2014 / 17:25

facebook.com/wimbledon.com

Чэшская тэнісістка Петра Квітава выйграла жаночы турнір Адкрытага чэмпіянату Англіі. У фінале яна перамагла Эжэні Бушар (Канада) 6:3, 6:0.

Квітава перамагала на Уімблдоне ў 2011 г.

У фінале мужчынскага турніру згуляюць Новак Джокавіч і Роджэр Федэрэр. Максім Мірны сёння пазмагаецца разам з Хаацзынь Чжань за выхад у фінал міксту.