Губернатар Днепрапятроўскай вобласці прапануе падзяліць маёмасць спонсараў тэрарызму

08.07.2014 / 00:42

Пра гэта, са словаў намесніка губернатара Днепрапятроўскай вобласці Украіны Барыса Філатава, Каламойскі заявіў падчас абмеркавання сітуацыі ў краіне.

«Дзяржава сёння проста абавязаная правесці канфіскацыю маёмасці, заводаў, акцый прыхільнікаў сепаратызму. Усіх тых, хто фінансаваў і працягвае фінансаваць тэрор у краіне»,- - паведаміў Філатаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Удумайцеся, мала таго, што яны спёрлі на пазаконкурснай аснове, фактычна бясплатна, дзясяткі заводаў, энергакампаній, «Укртэлекам», але сёння за кошт гэтых прадпрыемстваў Януковіч і яго паплечнікі фактычна спансаруюць забойства нашых грамадзян», — дадаў Каломойскі.

Філатаў таксама адзначыў, што на пытанне, куды і каму перадаваць канфіскаваную маёмасць, Каламойскі адказаў, што маёмасць можа быць перададзеная ў акцыянернае таварыства, дзе акцыянерамі будуць удзельнікі АТА і сваякі загінулых.