Здраднік у АТА перадаў данецкім баевікам 1,5 тыс. аўтаматаў
08.07.2014 / 15:23
Камандзір адной з частак унутраных войскаў Данецка здрадзіў украінскім войскам і перадаў зброю баевікам. Пра гэта LB.ua паведаміла крыніца ў Антытэрарыстычнай аперацыі.
У прыватнасці, гэты чалавек, імя якога пакуль невядома, перадаў баевікам 1500 аўтаматаў, 37 тысяч патронаў і 4000 гранат. Сёння яго затрымалі.
Таксама паведамляецца, што баевікі, якія выйшлі са Славянска, размясціліся ў Данецку у тым ліку на тэрыторыі той часткі, камандзірам якой быў здраднік.