«10 000 еўра за прэмію Гедройца — гэта як плявок грамадству» ВІДЭА 

09.07.2014 / 18:11

8 ліпеня ў сталічнай кнігарні «логвінаЎ» адбылася дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?»

У ёй узялі ўдзел:

Павал Анціпаў (сакратар прэміі Ежы Гедройца, празаік)

Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст)

Алесь Плотка (паэт, мэнэджэр культурніцкіх праектаў).

У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія, як вядома, заснаваная для прасоўвання і падтрымкі беларускай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку?

Чаму найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб набліжаць кнігі намінантаў прэміі да масавага чытача?

Настасся Храловіч, Ірына Арахоўская