Лукашэнка: Дзве з паловай гадзіны скачаш, скачаш, трэба недзе перадыхнуць — нешта паставіш пад фанаграму

10.07.2014 / 23:14

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павышэння выканальніцкага ўзроўню беларускіх артыстаў.

Задачу актывізаваць адпаведную працу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння Міністэрству культуры падчас наведвання Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Лукашэнка, у прыватнасці, закрануў таксама і такі аспект, як выступленне артыстаў пад фанаграму. «Добра, ты даеш канцэрт дзве з паловай гадзіны, скачаш, скачаш, трэба дзесьці перадыхнуць — нешта паставіш пад фанаграму.

Але калі ты спяваеш толькі дзве песні, то можна выйсці, калі ты сапраўды артыст, і праспяваць жыўцом», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.