Яцанюк: Урад рыхтуе самы маштабны распродаж дзяржуласнасці за 20 гадоў

11.07.2014 / 09:46

Урад Украіны мае намер аб'явіць самую маштабную прыватызацыю за 20 гадоў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у Кіеве ў часе III Усеўкраінскага аграрнага форуму, — паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«На наступным тыдні ўрад будзе разглядаць праект закона аб аб'ектах, якія не падлягаюць прыватызацыі. Мы аб'явілі самую маштабную прыватызацыю за апошнія 20 гадоў», — заявіў ён.

Яцанюк падкрэсліў: «Лічу, што кампанія «Укрспірт» павінна быць прыватызаваная, як і іншыя дзяржаўныя кампаніі, якія з'яўляюцца прадметам карупцыі, а не развіцця краіны».