Труп забітай у сварцы жанчыны праляжаў у мінскай кватэры тры дні
11.07.2014 / 10:32
У мінскай кватэры са слядамі збіцця знойдзены труп непрацуючай 35-гадовай жанчыны.
«Паводле папярэдняга заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы, пераломаў рэбраў і ўнутранага крывацёку», — распавялі ў МУС.
Жанчына памерла за тры дні да гэтага. Устаноўлена, што яе ў сварцы збіў аднагодак-мінчанін, які раней быў асуджаны за катаванне і пагрозу забойствам. Гэты чалавек затрыманы.