Вяселле «Матаролы» ў Данецку: пярсцёнкі і аўтаматы
11.07.2014 / 22:31
Адзін з палявых камандзіраў узброеных прыхільнікаў ДНР Арсен Паўлаў, таксама вядомы як «Матарола», у пятніцу згуляў вяселле ў Данецку.
Сярод гасцей на цырымоніі было заўважана шмат узброеных баевікоў, у тым ліку так званы «народны губернатар» Данбаса Павел Губараў, а таксама Ігар Гіркін, ён жа Стралкоў, які на працягу некалькіх тыдняў утрымліваў Славянск, паведамляе Бі-Бі-Сі.