Залева ў Гродне выклікала апоўзень ФОТЫ

абноўлена

14.07.2014 / 09:19

Дождж, які пачаўся ў Гродне ўвечары 12 ліпеня і доўжыўся цягам усёй ночы, прынёс вялікія беды.

Шмат якія дамы ў прыватным сектары на вуліцы Татарскай і завулку Лідскім падтапіла, падворкі ператварыліся ў басейны. На вуліцы 17 верасня вада размыла дарогу: на ёй утварыўся вялікі правал. На ўзбярэжжы Нёмна з'явіўся апоўзень. Па словах гараджанаў, гэтая залева была наймацнейшаю за некалькі апошніх гадоў.

За ноч у горадзе зарэгістравана 33,6 мм ападкаў (дажджу) пры сярэднямесячнай норме 77 мм, паведамляе БелТА/

Паводле аператыўных дадзеных, на праспекце Янкі Купалы паваленымі дрэвамі пашкоджаныя 3 легкавыя аўтамабілі, падтопленыя тэрыторыі 38 прыватных домаўладанняў (да 0,3 м), падвалы сямі грамадскіх будынкаў у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.

Сёння ідуць рамонтныя работы