З Горадні ў Друскенікі на ровары

Літоўцы прапануюць стварыць паміж гарадамі‑пабрацімамі трасу для раварыстаў.

21.11.2007 / 14:10

Літоўцы прапануюць стварыць паміж гарадамі‑пабрацімамі трасу для раварыстаў. Пытаньне разглядаецца ў часе сустрэчы кіраўнікоў местаў.

Паводле намесьніцы старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірыны Сенчанкавай, праект ужо рэалізаваны зь літоўскага боку мяжы, а гарадзенцам прапануецца завяршыць яго са свайго боку.

На сустрэчы кіраўнікоў Горадні і Друскенікаў абмяркоўвалася таксама пытаньне аднаўленьня чыгуначнага маршруту паміж гарадамі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле БЕЛТА