У Маскве адкрыўся ваенкамат «ДНР»: набіраюць тэрарыстаў на Данбас

16.07.2014 / 17:06

У Маскве адкрылі ваенкамат тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце пасольства ЗША ва Украіне. Адзначаецца, што расейскія ўлады дазволілі баевікам стварыць гэты пункт прыёму добраахвотнікаў.

«У Расіі разгортваюцца намаганні па наборы баевікоў у шэрагі сепаратыстаў, і сепаратысты шукаюць добраахвотнікаў з вопытам абыходжання з цяжкім узбраеннем, такім, як танкі і сродкі СПА. Расія дазволіла службовым асобам з «Данецкай Народнай Рэспублікі» стварыць вярбовачны пункт у Маскве», — адзначаецца ў паведамленні.