Рух па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мінску часова абмяжуюць з 21 па 27 ліпеня
17.07.2014 / 12:58
Рух па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мінску часова будзе закрыты з 21 па 27 ліпеня, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У ДАІ ўдакладнілі, што рух транспарту будзе закрыты на ўчастку ад вуліцы Энгельса да вуліцы Янкі Купалы ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ па аднаўленні водаправода.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэту інфармацыю, плануючы паездкі.