У Рэчыцы знойдзена цела 19-гадовага мясцовага жыхара: яму адрэзала галаву таварным цягніком

17.07.2014 / 15:12

Каля 3 гадзін ночы 16 ліпеня абходчык на станцыі Рэчыца знайшоў пад пешаходным мастом абезгалоўленае цела маладога чалавека. Верагодна, хлопец трапіў пад таварны цягнік.

Як паведамілі ў гомельскім аддзеле ўнутраных спраў на транпарце, загінулы — мясцовы 19-гадовы жыхар, працаваў на заводзе металічных вырабаў. Абставіны смерці высвятляюцца, прызначаны экспертызы. За гадзіну-дзве да трагедыі на станцыі манеўравалі таварныя цягнікі. Калі саставы з'ехалі, абходчык знайшоў цела маладога чалавека.